Лукашэнка падлічыў, якія павінныя быць заробкі на прыватных прадпрыемствах

Падчас наведвання ЗАТ «Атлант», Аляксандр Лукашэнка даручыў скарэляваць заробкі на прыватных прадпрыемствах з сярэднімі на галоўных 10 дзяржаўных прадпрыемствах, піша прэсавая служба кіраўніка краіны.

Кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка на заводзе «Атлант» распавёў пра некаторыя планы развіцця эканомікі Беларусі на бліжэйшую будучыню. Лукашэнка падкрэсліў, што для яго рэформы – гэта развіццё і ўдасканаленне тых напрамкаў, якія ўжо ёсць у краіне, і на іх аснове стварэнне новых высокатэхналагічных вытворчасцяў.

Закрануў кіраўнік краіны і пытанне заробкаў.

«Я прашу рэалізаваць, каб узялі на кантроль. Урад павінен рэалізаваць. Я думаў пра заробак, як будзем рухацца далей. Трэба ўзяць прыкладна 10 галоўных прадпрыемстваў краіны. Напрыклад, «Атлант», МАЗ, БЕЛАЗ, якія маюць самы высокі ўзровень заробкаў. Наверсе – самы высокі, ня дзясятым месцы – ніжэйшы. Узяць сярэдні заробак гэтых 10 і давесці да выканання ўсім прыватнікам», – сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што такім чынам дзяржава «пракантралюе і заробкі ў тых, хто сябе лічыць свабодным ад усяго» .

Як працуе ініцыятыва ByChange, якая дапамагае былым сілавікам «увайсці ў IT»

СК belsat.eu

Hавiны