Лукашэнка падарыў шмадзетнай сям’і карову Белку


Шматдзетная сямʼя Снігір з вёскі Ясень Асіповіцкага раёну атрымала ў падарунак ад Аляксандра Лукашэнкі карову Белку.

Карову і сертыфікат на яе ўрачыста ўручыў першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкаму Алег Чікіда.

З незвычайнай просьбай падарыць сямʼі карову звярнулася на афіцыйны сайт Лукашэнкі гаспадыня сямʼі Вольга Снігір, матывуючы гэта неабходнасцю і патрэбай забеспячэння дзяцей свежым малаком. 

«Гэта правільная і своечасовая просьба, – адзначыў, уручаючы сертыфікат на карову, Алег Чікіда. – Дзецям трэба здаровае і правільнае харчаванне. Даведаўшыся пра жаданне сямʼі, кіраўнік дзяржавы даручыў аказаць падтрымку».

Акрамя таго, каб чыноўнік уручыў жанчыне даільным апарат, а таксама перадаў у падарунак двухʼярусны дзіцячую ложак, ноўтбук і прысмакі, паведамляе БелТА.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў