9 красавіка кіраўнік Беларусі падпісаў распараджэнне «Аб аказанні дапамогі Рэспубліцы Малдова», піша belta.by.
Беларусь бясплатна перадасць Малдове пяць трактароў МТЗ-82 і дзве камунальныя машыны МАЗ.
Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва belta.by, падкрэслівае, што гэты крок накіраваны на ўмацаванне беларуска-малдаўскай супрацы і далейшага развіцця адносінаў паміж дзвюма краінамі ў духу традыцыйнага сяброўства і ўзаемадапамогі.
Напрыканцы сакавіка Аляксандр Лукашэнка прывёз у Грузію малагабарытны трактар BELARUS-152 і падарыў яго грузінскаму прэзідэнту Георгію Маргвелашвілі.