Лукашэнка паабяцаў «жэстачайшыя разборкі» за падзеж жывёлы


Аляксандр Лукашэнка падчас працоўнага візіту ў Старадарожскі раён заявіў, што па выніках года ў Беларусі разбяруцца з прычынамі падзяжу жывёлы ў сельскай гаспадарцы. Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны.

Лукашэнка звярнуў увагу, што па выніках года будзе падлічана, колькі загінула жывёлы ў кожнай вобласці і ў цэлым па краіне.

«За гэта адкажуць усе. Навошта нам араць зямлю, вырабляць корм – для дохлых кароў і быкоў ці цялятаў? Гэта нікому не трэба, – падкрэсліў ён. – Гэта абуральная безгаспадарлівасць, гэта проста злачынства. Па падзяжу жывёлы разборкі будуць жэстачайшыя».

Аляксандр Лукашэнка падчас працоўнага візіту ў Старадарожскі раён. Фота – president.gov.by

Як паведаміў памочнік Лукашэнкі Аляксандр Касінец, летась у Менскай вобласці загінула 19,6 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, 102,8 тыс. галоў свіней. За першае паўгоддзе 2019-га склон буйной рагатай жывёлы ў рэгіёне склаў 10,4 тыс. галоў, свіней – 59,6 тыс.

«Гэта значыць рост на 17% склону буйной рагатай жывёлы, на 24% – свінняў. Тут трэба праводзіць вельмі сур’ёзную працу», – адзначыў ён.

Hавiны
«Ёсць каровы-неахайніцы» – у калгасе «Паршына» пракаментавалі страшныя здымкі кароваў
2019.08.01 17:41

У сваю чаргу кіраўнік Менскай вобласці Анатоль Ісачанка растлумачыў, што на самой справе падзеж жывёлы ў рэгіёне паменшыўся: проста статыстыку перасталі хаваць і цяпер лічбы здаюцца вялікімі.

Лукашэнка даручыў дэталёва разабрацца ў гэтай сітуацыі, падвесці вынікі ў цэлым па краіне. Асобныя функцыі тут ускладзены таксама на Генеральную пракуратуру.

Hавiны
«Яна ж уся абасраная!» Лукашэнка абараніў кароў ад чыноўнікаў
2019.03.26 17:01

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў