Лукашэнка паабяцаў вярнуцца на Данбас


Гэткімі словамі кіраўнік Беларусі супакоіў перасяленку з Украіны, якая падзякавала яму за спрыянне ва ўрэгуляванні канфлікту. Жанчына ўцякала ад вайны і ўжо чацвёрты год жыве ў Гомельскай вобласці.

– Менавіта Беларусь дала нам шанец на другое жыццё – у літаральным сэнсе гэтага слова, – адзначыла жыхарка Гомельшчыны.

– Ну, мы яшчэ вернемся ў Данбас, хто гэтага захоча. Не хвалюйцеся, усё будзе добра, – адказаў ён на адкрыцці мосту праз Прыпяць.

Лукашэнка ўжо не першы раз цягам апошняга тыдня кажа пра гатовасць умяшацца ў канфлікт у Данбасе. 26 кастрычніка падчас Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны ў Гомлі ён заявіў, што «мы гатовыя ўключыцца ў гэты канфлікт там, дзе складана і дзе няма таго даверу, які павінен быць».

Раней Лукашэнка заяўляў, што беларускія міратворцы гатовыя стаць паміж бакамі канфлікту ва Украіне пры дамоўленасці паміж Парашэнкам і Пуціным.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў