Лукашэнка паабяцаў персанальную амністыю асуджаным за наркотыкі


Лукашэнка выступае перад студэнтамі-медыкамі.
Фота: president.gov.by

Кіраўнік Беларусі паабяцаў амніставаць асуджаных паводле артыкулу 328 Крымінальнага кодэксу. Пра гэта піша БелТА.

13 снежня падчас наведвання Беларускага дзяржаўнага медычнага ўніверсітэту Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў праваўжывальнай практыцы адносна пакарання за наркатычныя злачынствы трэба дакладна падзяляць пакаранне.

Hавiны
Маці-328: Працэс вызвалення ідзе актыўна. Юрый Караеў знайшоў добры падыход
2019.12.02 15:19

«Адна справа вырабляць, іншая справа – распаўсюджваць, а трэцяе – ужываць. Напэўна, мы недаацанілі тое, што ўжыванне наркотыкаў – гэта хвароба», – адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго, «дзесьці, напэўна, можна адступіць з тымі, хто патрапіў у гэтую бяду ў плане ўжывання наркотыкаў». Ён даручыў, каб яму ўнеслі прапанову аб памілаванні асобных асуджаных паводле арт.328 КК.

Hавiны
«Ад сажы ў носе растуць ракавінкі». Асуджаныя па артыкуле 328 – аб працы на зоне
2019.12.04 10:08

«Персанальна кожнага чалавека разгледзім, і там, дзе можна – на парукі, як у нас кажуць, бацькам. Прыйдзі, распішыся, вазьмі на асаблівы кантроль. Не дай бог, ізноў патрапяць, то разам з бацькамі пойдуць у калонію», – заявіў Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што ў бліжэйшы час атрымае гэтую прапанову і пойдзе «на памілаванне гэтых людзей».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў