Лукашэнка паабяцаў павысіць пенсіі і запэўніў, што «гэта не дзеля выбараў»


Падчас адкрыцця мемарыяльнага комплексу памяці спаленых вёсак у вёсцы Боркі Кіраўскага раёну Аляксандр Лукашэнка паабяцаў павысіць працоўныя пенсіі. Пра паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Лукашэнка адзначыў, што падчас збору подпісаў часам закраналася пытанне аб пенсіях.

«Пенсія, вядома, невялікая. Што маем, то маем. Але я ўчора ўрад папрасіў (указ яшчэ не выйшаў). У нас дзесьці ў чацвёртым квартале планавалі павысіць пенсіі. Тым не менш, я папрасіў, каб перанеслі то павышэнне сюды. У нас крыху ёсць грошай. Мы павінны ветэранам, пенсіянерам дапамагчы. Наколькі гэта магчыма. Гэта не папулізм, не дзеля нейкіх выбараў, я ніколі гэтага не рабіў», – сказаў Лукашэнка.

«Але калі ветэраны, пенсіянеры ўздымаюць пытанне, хоць 10-20 долараў, але трэба дадаць цяпер, каб вам было лягчэй», – заявіў ён.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў