Лукашэнка паабяцаў не аддаць краіну нават калі будзе мёртвым


Аляксандр Лукашэнка на мітынгу. 16 жніўня 2020 г.
Фота: Ірына Арахоўская / «Белсат»

Аляксандр Лукашэнка выступіў на праўладным мітынгу каля Дому ўраду з вельмі эмацыйнай прамовай.

Лукашэнка заявіў, што не можа быць больш за 80% фальсіфікацыяў на прэзідэнцкіх выбарах. Ён сказаў, што новымі выбарамі хочуць «нас аслабіць», бо на іх пойдуць толькі бандыты. «Пойдзем на выбары – загінем. І гэтага хочуць за мяжой», – кажа ён.

Мікалай Лукашэнка на мітынгу. 16 жніўня 2020 г.
Фота: Ірына Арахоўская / «Белсат»

Паводле Лукашэнкі, яму была не патрэбная жорсткасць на вуліцы. «Нам трэба было спыніць іх», – дадаў ён.

«Мы пабудавалі з вамі, пры ўсіх складанасцях, пры ўсіх недахопах, прыгажуню краіну. Каму вы яе вырашылі аддаць? Калі хто-небудзь хоча аддаць краіну, нават калі я буду мёртвым, я гэтага не дазволю», – падкрэсліў Лукашэнка.

Лукашэнка папярэдзіў, што людзі здольныя абараніць сябе самі і сваю зямлю. «У нас няма сяброў і прыхільнікаў. Усе хочуць, каб мы сталі на калені. Не станем!» – дадаў ён.

Аляксандр Лукашэнка на мітынгу. 16 жніўня 2020 г.
Фота: Ірына Арахоўская / «Белсат»

«Я рэаліст. Спакойнага жыцця яны нам не дадуць. Нават калі яны ўціхамірыцца зараз, яны выпаўзуць як пацукі са сваіх нор праз некаторы час. Імі кіруюць ужо чужыя людзі. Яны бачаць заходнія межы Беларусі тут пад Менскам, як у 39-м. Гэта не будзе. Мы станем усе Берасцейскай крэпасцю, але краіну не аддамо», – падкрэсліў Лукашэнка.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў