Лукашэнка паабяцаў медыкам зарплату памерам у 150% ад сярэдняй па краіне


Падчас сустрэчы з працаўнікамі сістэмы аховы здароўя Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што пандэмія ў свеце з’яўляецца не проста распаўсюджваннем нейкай хваробы, а палітычнай і эканамічнай вайной. Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Як кажа Лукашэнка, на жаль, у свеце так і не зʼявіліся гатовыя рэцэпты, як вылечыць захворванне.

«Але разам мы справіліся, насуперак усім крытыкам і нядобразычліўцам, – сказаў ён. – Іх было шмат, застаецца шмат і будзе нямала, таму што, як я вас папярэджваў тры месяцы таму, пандэмія – гэта не проста хвароба. Гэта палітычная і, як ужо сёння бачым, эканамічная, нават не супрацьстаянне, а вайна».

Лукашэнка заявіў, што эканоміць на выдатках на медычныя мэты нельга. Ён перакананы, што прэміяльныя выплаты лекарам, якія працуюць соднямі, таксама заслужанае заахвочванне.

«А ў будучай пяцігодцы ўраду даручана давесці сярэднюю зарплату медыкам да 150% ад сярэдняй па краіне», – звярнуў увагу Лукашэнка.

Нагадаем, цяпер сярэдні заробак у Беларусі – трохі больш за $ 500. У сваёй перадвыбарчай праграме Лукашэнка абяцае, што да 2025 года сярэдні заробак па краіне вырасце ў два разы (то бок будзе больш за $ 1000). Такім чынам, фактычна Лукашэнка цяпер абяцае медыкам заробак $ 1,5 тысячы.

Hавiны
Як змяняліся перадвыбарчыя абяцанні Лукашэнкі за 26 гадоў?
2020.08.04 18:57

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў