Лукашэнка паабяцаў Асаду падтрымку на міжнароднай арэне


Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Сірыі Башара аль-Асада з нацыянальным святам Днём Эвакуацыі і паабяцаў падтрымку на міжнароднай арэне.

Як адзначае прэс-служба кіраўніка Беларусі, Лукашэнка пацвердзіў намер «працягваць падтрымку Сірыі на міжнароднай арэне ў барацьбе з тэрарызмам і экстрэмізмам, а таксама развіваць двухбаковую супрацу ва ўсіх сферах узаемнага інтарэсу».

«Перакананы, што пад вашым прафесійным кіраўніцтвам Сірыя ў хуткім часе паспяхова пераадолее ўсе цяжкасці, выкліканыя ўзброеным канфліктам, адновіць нацыянальную гаспадарку і дружалюбны сірыйскі народ вернецца да нармальнага, мірнаму ладу жыцця», – гаворыцца ў віншаванні.

Аб’ектыў
Аль-Асад даў інтэрв’ю ОНТ. Якія інтарэсы Беларусі ў Сірыі?
2017.05.12 22:03

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў