Лукашэнка паабяцаў «адкруціць галовы» тым, хто чыніць «правакацыі і скандалы» на ўчастках


Аляксандр Лукашэнка на выбарчым участку адзначыў, што зацікаўлены, каб выбары прайшлі спакойна і без скандалаў. Але распавёў, што аддаў загад, каб жорстка спыняліся ўсе правакацыі, піша прэсавая служба кіраўніка краіны.

Кіраўнік дзяржавы распавёў, што правакацыі і скандалы на выбарчых участках будуць жорстка перасякацца і спыняцца. Паводле Аляксандра Лукашэнкі, ён асабіста аддаў па гэта загад.

«Жорстка – гэта значыць, калі нейкі, прабачце мяне, мудак або прыдурак пачынае кідацца на выбарнікаў, каб яму ўставілі мазгі так, каб яму больш гэтага не хацелася. Вы ведаеце, як гэта ўмеюць рабіць міліцыянты. Я тут сам вінаваты, што стрымліваў іх. Але некаторыя гэтага не разумеюць, ужо 6 такіх выпадкаў на ўчорашні вечар было. Я не хачу, каб нават адзін чалавек з камісіі пацярпеў. У чым яны вінаватыя? Яны сядзяць, працуюць, а вы пачынаеце іх трэціраваць», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік краіны таксама распавёў, што пасля выбараў кожны скандал на выбарчым участку будзе разглядацца і прыгразіў, што ўлады разбяруцца з кожным вінаватым.

Hавiны
Старшыня выбарчай камісіі ў Магілёве і кандыдат у дэпутаты Марзалюк скардзяцца на «польскі тэлеканал»
2019.11.17 09:39

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў