Лукашэнка: некаторыя ў пагонах абарзелі і павінны быць выключаныя з грамадства

Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па пытаннях якасці працы праваахоўных органаў пры выяўленні і расследаванні злачынстваў. Адкрываючы нараду, кіраўнік паабяцаў, што размова будзе ў тым ліку і пра «прыкрыя рэчы», паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.