Лукашэнка не выключае, што рашэнне пра эканамічную інтэграцыю прымуць 7 снежня


5 cнежня 2019 года. Аляксандр Лукашэнка выступае перад дэпутатамі і сенатарамі. Фота – president.gov.by

У звароце да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і чальцоў Савету Рэспублікі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што праца над пакетам «дарожных картаў» і паглыбленні эканамічнай інтэграцыі ў межах Саюзнай дзяржавы знаходзіцца на завяршальнай стадыі, падае прэс-служба кіраўніка краіны.

«Нашыя групы на чале з прэм’ер-міністрамі шостага [снежня] увечары ці днём абмяркуюць. Я прапанаваў Пуціну гэта зрабіць шостага. А сёмага мы сустрэнемся і паглядзім, што напрацавалі прэмʼер-міністры і кіраўнікі групы, і, калі гэта магчыма, прымем рашэнне», – сказаў кіраўнік Беларусі.

«Гэта выключна эканамічны парадак дня», – удакладніў Лукашэнка.

Паводле кіраўніка Беларусі, пакуль, аднак, не вырашаны шэраг прынцыповых пытанняў, у прыватнасці па газе і нафце.

Hавiны
Нафтавыя праблемы абвалілі ВУП Беларусі, прызнаўся Лукашэнка
2019.12.05 11:31

Падчас прамовы перад дэпутатамі і сенатарамі, кіраўнік Беларусі прызнаўся, што абмяркоўваць і вырашаць пытанні па інтэграцыі зручней было б пасля прэзідэнцкіх выбараў.

«Нам трэба [было] абраць парламент, пасля вызначацца па прэзідэнту. Які ідыёт пойдзе на рашэнне нейкіх непапулярных пытанняў, нават калі зыходзіць з гэтага моманту?», – дадаў Лукашэнка.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў