Лукашэнка: Не трэба чапляцца да людзей па дробязях

Аляксандр Лукашэнка праводзіць нараду наконт унясення зменаў у Кодэкс аб адміністратыўнай адказнасці, паведамляе БелТА.

Лукашэнка падкрэсліў, што следам за кодэксамі неабходна перагледзець ведамасныя інструкцыі і іншыя акты падзаконнага ўзроўню, прыбраўшы з іх лішнія бюракратычныя патрабаванні.

«Забароны і абмежаванні павінны застацца толькі там, дзе яны абʼектыўна неабходныя: калі ёсць рызыка прычынення шкоды жыццю і здароўю грамадзянаў, узнікнення надзвычайных сітуацыяў», – заявіў кіраўнік дзяржавы.

«Не трэба чапляцца да людзей па дробязях, – падкрэсліў ён. – Навошта штрафаваць пажылую жанчыну, якая пры дарозе прадае, напрыклад, вядро яблыкаў ці бульбу з уласнага агароду? Лепш будзе, калі мы ўсюды (хоць цяжка сказаць, дзе іх толькі няма) арганізуем міні-рынкі, паставім прылаўкі каля вёсак ці ў людных месцах. А ў астатнім – нам проста не трэба перашкаджаць людзям жыць і працаваць».

Асуджаныя на содні кажуць аб катаваннях у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў

ІІ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны