Лукашэнка: Не служыў у арміі – значыць, цябе на прэзідэнцкай пасадзе быць не павінна


Аляксандр Лукашэнка прапанаваў запісаць у Канстытуцыю норму, паводле якой прэзідэнтам можа быць толькі той чалавек, які служыў у арміі. Пра гэта ён заявіў падчас наведвання 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады.

«У нас там просяцца ва ўладу, а я са здзіўленнем для сябе даведаўся, што яны аказваецца пораху не нюхалі», – заявіў ён.

Лукашэнка прапанаваў, каб у новай Канстытуцыі было прапісана патрабаванне: чалавек не можа прэтэндаваць на пасаду прэзідэнта, калі ён не служыў у войску.

«Які ён галоўнакамандуючы, калі не ведае, што такое армія. Будзе рот раскрыць хадзіць, ты яму локшыны на вушы навешаць. Скажаш СВД, а ён падумае, што танк, – адзначыў Лукашэнка. – Не служыў у войску, значыць, цябе там (на прэзідэнцкай пасадзе. – заўв.) быць не павінна».

«Калі жанчына будзе прэтэндаваць, мы загадзя яе адправім у Віцебскую брыгаду, каб яна была падрыхтаванай і магла адрозніць БТР ад танка, БМП і гэтак далей», – цытуе Лукашэнку БелТА.

Hавiны
Штабы Бабарыкі, Цапкалы і Ціханоўскай заявілі пра аб’яднанне
2020.07.16 17:03

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў