Лукашэнка не паляціць на вячэру лідараў «Усходняга партнёрства» у Брусель

Замест кіраўніка Беларусі на вячэру з нагоды 10-годдзя «Усходняга партнёрства», якая адбудзецца ў Бруселі 13 траўня, паляціць міністр замежных справаў Уладзімір Макей, паведамілі TUT.BY у прэс-службе МЗС.