Лукашэнка не паляціць на саміт Усходняга партнёрства у Брусэль

ВІДЭА

Дэлегацыю Беларусі на саміце «Усходняга партнёрства» ў Бруселі 24 лістапада ўзначаліць міністр замежных справаў Уладзімір Макей. Пра гэта заявіў намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі МЗС Беларусі Андрэй Шупляк.

Па словах Шупляка, афіцыйны Мінск з удзячнасцю ўспрыняў «запрашэнне наведаць саміт на ўзроўні кіраўніка дзяржавы, што адлюстроўвае прагрэс у адносінах Беларусі з ЕЗ». Аднак дэлегацыю Беларусі на саміце ў Брусэлі ўзначаліць ўсё-ткі міністр замежных справаў Уладзімір Макей. З чым звязанае такое рашэнне – не тлумачыцца.

Прадстаўнік МЗС паведаміў, што «ў парадку дня беларуска-еўрапейскіх стасункаў мусяць з’явіцца перамовы, вядучыя да заключэння базавага пагаднення аб партнёрстве і супрацы».

Саміт «Усходняга партнёрства» пройдзе 24 лістапада ў Бруселі. Аляксандр Лукашэнка ўпершыню атрымаў персанальнае запрашэнне прыехаць у Брусель.

Шэраг апазіцыйных палітыкаў Беларусі заяўлялі, што Лукашэнку нельга запрашаць на саміт, бо гэта азначаць легалізацыю ягонай палітыкі і ягонага палітычнага рэжыму.

Глядзі таксама
Каментары