Лукашэнка не хоча ў Брусель ці Пуцін не пускае?

Яе называюць «другім планам Маршала» і «працягнутай рукой» для краінаў, якія знаходзяцца пад моцным уплывам Расеі. Праграма «Усходняга партнёрства» святкуе гэтымі днямі сваё 10-годдзе. Адным краінам сапраўды ёсць што святкаваць – падпісаныя дамовы аб асацыяцыі з ЕЗ, спрошчаны візавы рэжым і вялізная фінансавая дапамога. А ці ёсць што адзначаць беларусам? Пра гэта – у рэпартажы Вольгі Жарнасек.