Лукашэнка не будзе «скакаць» пад МВФ, каб атрымаць крэдыт $ 940 млн


Нарада 19 чэрвеня.
Фота: president.gov.by

Кіраўнік Беларусі назваў непрымальнымі дадатковыя, нефінансавыя ўмовы, якія выстаўляе Міжнародны валютны фонд для вылучэння крэдыту. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі.

Ён адзначыў, што абмяркоўвалася магчымасць даць Беларусі $ 940 млн хуткага фінансавання.

Пры гэтым Лукашэнка падкрэсліў, што для яго непрымальныя дадатковыя ўмовы, якія навязваюцца краіне пры крэдытаванні і не датычаць фінансавай часткі.

Hавiны
Лукашэнка даручыў прадстаўнікам Нацбанку і ўраду «рыхтавацца на выхад»
2020.06.19 13:14

«З’яўляюцца патрабаванні: вы, маўляў, у барацьбе з каронавірусам у Беларусі рабіце, як у Італіі. Я не хачу, каб, не дай бог, у Беларусі паўтарылася, як у Італіі. У нас свая краіна і свая сітуацыя», – падкрэсліў ён.

Паводле яго, досведам Беларусі ў супрацьстаянні каронавірусу зацікавіўся Сусветны банк, які «гатовы нас прафінансаваць у дзесяць разоў больш, чым прапаноўваў».

«А МВФ працягвае патрабаваць ад нас: давайце каранцін, ізаляцыю, каменданцкую гадзіну. Што за глупства? Мы ні пад каго скакаць не будзем», – падкрэсліў Лукашэнка.

Hавiны
Беларусь просіць у МВФ 900 млн долараў
2020.03.30 17:56

З сакавіка ўрад і Нацыянальны банк Беларусі абмяркоўвалі з Міжнародным валютным фондам фінансавую падтрымку ў памеры каля 900 млн долараў у сувязі з выклікамі, якія стаяць перад эканомікай краіны праз глабальны эканамічны крызіс і пандэмію каронавірусу.

Гаворка ідзе пра інструмент хуткага фінансавання МВФ, які прызначаны для аказання краінам-чальцам Фонду фінансавай дапамогі для падтрымкі мер палітыкі ўладаў па пераадоленні сітуацый, якія патрабуюць экстранага фінансавання.

Раней МВФ заяўляў, што гатовы даць краінам з сярэднім узроўнем даходу да 40 млрд долараў, улічваючы рэзкае пагаршэнне глабальнай эканамічнай сітуацыі. Доступ Беларусі да інструменту хуткага фінансавання дазваляе ёй атрымаць прыкладна 900 млн долараў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў