Ён заклікаў даць сіметрычны адказ.
Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам віцэ-прэм’ера Юрыя Назарава і міністра прамысловасці Пятра Пархомчыка, паведамляе БелТА.
Асаблівую ўвагу Лукашэнка акцэнтаваў на неабходнасці мець не проста прагнозы, а дакладныя планы вытворчасці і паставак прадукцыі. Ён пацікавіўся, як вядзецца праца з пастаўкамі ў лізінг, і спытаў, што наконт допуску беларускіх прадпрыемстваў да дзяржаўных закупаў у Расеі, як рэалізуюцца важныя інвестыцыйныя праекты ў Беларусі.
Закрануў таксама тэму санкцыяў Захаду, пад якія трапілі некалькі айчынных прадпрыемстваў. Гэтыя санкцыі Аляксандр Лукашэнка назваў бандыцкімі ды даручыў на ўзроўні ўраду выпрацаваць сіметрычны адказ.
ІК, belsat.eu