Лукашэнка назваў Беларусь і Кітай «жалезнымі братамі», і запрасіў кітайскі ВПК у «Вялікі камень»


Аляксандр Лукашэнка заявіў, што што Беларусь і Кітай выйшлі на беспрэцэдэнтна высокі ўзровень партнёрства.

«Жалезныя браты» і «незалежнае ад надворʼя сяброўства» – гэта ёмістыя паняцці, тэрміны, якія шчыльна ўвайшлі ў лексікон нашых узаемаадносін», – падкрэсліў ён на сустрэчы са старшынёй Камітэту па кантролі і кіраванні дзяржаўнай маёмасцю пры Дзяржаўным савеце КНР Сяо Яцынам, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Лукашэнка не выключае стварэння на тэрыторыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень» прадпрыемстваў сістэмы ваенна-прамысловага комплексу.

«Цалкам магчыма і нядрэнна было б стварэнне ў парку высокатэхналагічных прадпрыемстваў сістэмы ваенна-прамысловага комплексу. Можна сумесных, можна кітайскіх. І трэба, каб кітайскія карпарацыі ВПК прыйшлі ў гэты парк», – заявіў ён.

Паводле яго слоў, на тэрыторыі парку «Вялікі камень» створаны адны з самых лепшых у свеце прававых умоў вядзення бізнесу.

«Хачу асабліва падкрэсліць, што ваш візіт у Беларусь зʼяўляецца пацвярджэннем канкрэтных і мэтанакіраваных крокаў у сумесным развіцці і стварэнні «супольнасці адзінага лёсу» Беларусі і Кітая. Упэўнены, што вынікі візіту ўжо ў бліжэйшы час прынясуць адчувальныя рэзультаты», – падкрэсліў Лукашэнка.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў