Лукашэнка «наводзіць парадак» у банкаўскай сферы? СМІ паведамляюць пра адстаўку кіраўніка «Беларусбанка»


«Усё вельмі хутка адбылося. Загад аб звальненні паступіў зверху», – сказаў адзін з суразмоўцаў tut.by.

Журналісты спасылаюцца на свае крыніцы.

Прычыны звальнення Сяргея Пісарыка невядомыя.

У прэс-службе «Беларусбанка» кажуць, што ў сераду старшыня праўлення «быў на працоўным месцы і падпісваў дакументы». А месяц таму з ім працягнулі кантракт на 5 гадоў. Іншых афіцыйных каментароў пакуль няма.

Амаль уся працоўная карʼера Пісарыка звязаная з «Беларусбанкам». У 2007 годзе ён стаў намеснікам старшыні праўлення, а праз 4 гады ўзначаліў банк.

17 лістапада Лукашэнка абяцаў навесці ў банках жалезны парадак. Ён адзначыў, што ў краіне крызіс, а банкіры жывуць лепш, чым калісьці, атрымліваюць добрыя заробкі і самі сабе выдаюць крэдыты.

Улетку затрымалі двух топ-менеджараў Беларусбанка: выканаўчага дырэктара Анатоля Баговіка і першага намесніка старшыні праўлення Генадзя Гаспадарыка.

ДР belsat.eu паводле tut.by

Стужка навінаў