«Мяцеж, бліцкрыг або каляровая рэвалюцыя не прайшлі»: Лукашэнка наведаў базу АМАПу


Аляксандр Лукашэнка наведвае базу АМАП.
Фота: president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка наведаў 30 снежня атрад міліцыі асаблівага прызначэння ГУУС Менгарвыканкаму, паведамляе БЕЛТА.

Ён уручыў дзяржаўныя ўзнагароды супрацоўнікаў сілавых структур, сярод якіх былі начальнік крымінальнай міліцыі Генадзь Казакевіч, камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў, камандзір спецыяльнага атрада хуткага рэагавання ўнутраных войскаў МУС Аляксандр Быкаў і камандзір АМАПу ГУУС Менгарвыканкаму Дзмітрый Балаба.

Падчас візіту Лукашэнка нагадаў і пра пагрозы: «Мяцеж, бліцкрыг або каляровая рэвалюцыя не прайшлі. Таму няўдалыя «змагары», якія сядзяць у цёплых замежных кабінетах, працягваюць вынаходзіць усё новыя падкопы супраць нашай дзяржавы, як яны кажуць, «на карысць беларускага народа». Даброты толькі не відаць. У гэтых «дзеячаў» свае спецыфічныя прадстаўлення і разуменне палітыкі».

Марш памяці Рамана Бандарэнкі. Пратэстоўцы ў раёне станцыі метро «Пушкінская».
Фота: ЛП / Белсат

Першы ў Беларусі атрад міліцыі асаблівага прызначэння – менскі АМАП – быў утвораны ў лістападзе 1988 года. Пазней падобныя падраздзяленні былі сфармаваныя ва ўсіх абласных цэнтрах краіны.

belsat.eu

Стужка навінаў