Аляксандр Лукашэнка наведаў адзін з аб’ектаў урадавай сувязі Камітэту дзяржаўнай бяспекі. Традыцыйна кіраўнік краіны агучыў загады і паабяцаў сілавікам падтрыманне на дзяржаўным узроўні, паведамляе прэсавая служба кіраўніка краіны.
Аляксандр Лукашэнка таксама нагадаў аб даручэнні, якое было дадзена начальніку Аператыўна-аналітычнага цэнтру Андрэю Паўлючэнку падчас нядаўняга дакладу.
«Нам трэба сурʼёзна паглядзець на асобныя напрамкі кантролю – слыхавога, відэа і гэтак далей. Тут нам трэба дасканаласць, каб не было разбою: захацеў нейкі начальнік кагосьці праслухаць – праслухаў, потым прадаў інфармацыю або камусьці распавёў. Гэтага быць не павінна. Я гэтую задачу паставіў, і вы павінны яе вырашаць. Усё павінна быць цывілізавана і годна. Галоўнае – гэта чалавек. Вы павінны забяспечыць яго поўную бяспеку, свабоду зносін. Ніхто не мае права ўлазіць у яго пытанні», – рэзюмаваў беларускі лідар.
СК belsat.eu