Лукашэнка наведае Егіпет


Аляксандр Лукашэнка 19-20 лютага будзе знаходзіцца ў Егіпце з афіцыйным візітам. Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

У Каіры Лукашэнка правядзе перамовы з прэзідэнтам Егіпта Абдэльфатахам ас-Сісі. Адзначаецца, што кіраўнікі дзяржаваў абмяркуюць рэалізацыю пагадненняў, заключаных летась падчас візіту ас-Сісі ў Менск, перспектывы развіцця гандлёва-эканамічных і гуманітарных стасункаў.

«Прэзідэнты разгледзяць пытанні ўзаемадзеяння на міжнародных пляцоўках, забеспячэння бяспекі ў рэгіёне і свеце ў цэлым. Па выніках перамоў чакаецца падпісанне пакета двухбаковых дакументаў», – паведамілі ў прэс-службе.

Лукашэнкі таксама наведае новую адміністратыўную сталіцу Егіпта, якая будуецца ў 45 кіламетрах на ўсход ад Каіра, і прыме ўдзел у паседжанні Беларуска-егіпецкай рады дзелавой супрацы.

Hавiны
Лукашэнка ўзнагародзіў прэзідэнта Егіпта ордэнам
2019.06.18 16:03

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў