Лукашэнка: NATO ўзмацняецца каля беларускіх межаў, і мы робім адэкватныя захады


Гэтую заяву ён агучыў 7 чэрвеня на сустрэчы з кіраўнікамі дэлегацый, якія прымаюць удзел у XVI сесіі Савету кіраўнікоў вышэйшых органаў фінансавага кантролю дзяржаў – удзельніц СНД.

«Расейцы часта кажуць пра тое, што каля межаў Расеі разгортваюцца новыя кантынгенты НАТО. Трэба падкрэсліць, што перш за ўсё – каля нашых межаў, беларускіх межаў. Мы гэта бачым і прымаем без гвалту, без шуму адэкватныя меры», – цытуе Лукашэнка Белта.

Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі і Расеі сумесная групоўка ўзброеных сіл на захадзе. Паводле кіраўніка Беларусі, гэтыя войскі гарантуюць бяспеку «нашай бацькаўшчыны – Беларусі і Расеі». У аснове гэтай групоўкі, падкрэсліў Лукашэнка, часткі беларускага войска.

«У выпадку канфлікту яны першымі ўступаюць у бой і на працягу кароткага часу сюды падцягваюцца часткі, засяроджаныя на захадзе Расейскай Федэрацыі. Мы гэта не хаваем ад нашых заходніх не тое калегаў, не тое партнёраў, не тое супернікаў. Яны цудоўна ведаюць нашы дамоўленасці з Расеяй», – адзначыў Лукашэнка.

ДР, belsat.eu паводле belta.by

Стужка навінаў