Лукашэнка – настаўнікам: Стагнаць «ах, нам цяжка» не трэба


Прымаючы 26 жніўня з дакладам міністра адукацыі Ігара Карпенку, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што настаўнікі – «галоўныя зоркі» ў мястэчках і вёсках ды яны не мусяць скардзіцца на цяжкія ўмовы працы. Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Каментуючы скаргі настаўнікаў на дадатковую працу, не звязаную з правядзеннем заняткаў, Лукашэнка адзначыў:

«Я да гэтага дваяк стаўлюся. Там, дзе трэба прыбраць лішняе ад настаўнікаў – усякія справаздачы, самасправаздачы – гэта факт. Але настаўнік не павінен забываць, што яго прызванне такое, што яго месца працы не толькі ў школе. Ён наагул цэнтральная фігура ў нашым грамадстве. Гэта які валодае ведамі чалавек. І ён разам з лекарам, асабліва ў малых, сярэдніх гарадах, вёсках, аграгарадках – галоўная зорка і свяціла. Яны павінны несці веды людзям, яны выхоўваюць людзей, таму стагнаць у тым плане, што «ах, нам цяжка», не трэба».

«Дзяржава, я ў тым ліку, вельмі разлічвае на настаўнікаў. Без настаўніка мы нішто наагул, таму што няма на каго абаперціся ў гэты рынкавы час, акрамя настаўніка. Асабліва ў вёсках, малых гарадах», – дадаў Лукашэнка.

Асобна Лукашэнка заўважыў, што настаўнікі не мусяць перагружаць школьнікаў хатнімі заданнямі.

«Не трэба, каб яны 5-6 гадзінаў адпрацавалі ў школе, і яшчэ столькі ж дома. Гэта ненармальна. Мы калечым дзяцей», – падкрэсліў ён.

Hавiны
«Мы перасталі вучыць дзяцей, таму што ў нас няма на гэта часу». Адкрыты ліст настаўніка з Гарадзенскай вобласці
2019.03.27 17:12

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў