Лукашэнка наведаў яшчэ адну сельгасарганізацыю. Выснова кіраўніка краіны: нашая бяда – псіхалогія


Аляксандр Лукашэнка падчас візіту ў Лагойскі раён запатрабаваў павысіць узровень дысцыпліны ў сельскай гаспадарцы і разлічваць у большай ступені на ўласныя сілы. А яшчэ выказаў думку, што МТЗ або «Беларуснафце» трэба перадаць калгасы ў якасці падшэфных арганізацыяў.

«Наша бяда – псіхалогія. Мы, аграрыі, пачынаем ныць: а вось нам цяжка. Дворнік (віцэ-прэм’ер. – заўвага.) ходзіць, думае: так, сапраўды. Увайшоў у становішча. Трэба ім дапамагаць. Бяжыць да мяне, мяне пераконвае. Я таксама думаю: так, трэба дапамагаць. А ён сядзіць і рукі пацірае, пасмейваецца: вось я напружыў – мне далі. Усе, дурніца павінна быць закончаная», – цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба.

Лукашэнка надаў асаблівую ўвагу працы тых гаспадарак Лагойскага раёна, якія раней былі перададзеныя ў якасці падшэфных арганізацыяў буйным прадпрыемствам і прыватным структурам. Ён пацікавіўся, наколькі эфектыўна яны працуюць, і даручыў правесці іх рэвізію.

«Думаю, трэба кагосьці яшчэ дагрузіць дадаткова калгасамі, саўгасамі. Дапусцім, МТЗ ці «Беларуснафту», – адзначыў Лукашэнка. Ён выказаў перакананасць, што такія меры дазволяць хутчэй вывесці на эфектыўную працу адсталыя гаспадаркі.

Hавiны
«А што, актор не можа быць прэзідэнтам?» Лукашэнка зноў выказаўся наконт выбараў ва Украіне
2019.04.09 12:59

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў