«Лукашэнка. Напралом». Неўзабаве – прэм’ера новага фільму «Белсату»

Дакументальны фільм рэжысёра Антося Цялежнікава «Гульня без правілаў – 2» апавядае пра першыя гады кіравання Лукашэнкі.

Як, дзякуючы новым палітычным тэхналогіям, Аляксандр Лукашэнка перамог на дэмакратычных выбарах у 1994 годзе? Навошта было праводзіць два рэферэндумы? І як першы прэзідэнт краіны зліквідаваў парламентарызм і фактычна здзейсніў дзяржаўны пераварот? Пра тагачасныя палітычныя рэаліі раскажуць палітыкі – відавочцы тых падзеяў, у тым ліку з каманды Лукашэнкі.

Першая частка «Гульня без правілаў» выйшла ў мінулым годзе.

Гульня без правілаў

Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў глядзіце прэм’еру дакументальнай стужкі «Лукашэнка. Напралом. Гульня без правілаў – 2» у нядзелю 2 жніўня а 21:15.

Глядзіце фільм праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4») або ў інтэрнэце:

  • У наўпроставым эфіры на сайце і YouTube
  • У прыкладанні BelsatSmart для тэлевізараў з Android.
  • У прыкладанні Белсат ТВ для смартфонаў і таблетаў з Android і IOS.

«Белсат»

Hавiны