Лукашэнка: нам трэба займацца прапагандаю рапсавага алею


Кіраўнік краіны загадаў развіваць менавіта гэтую сельскагаспадарчую культуру на сустрэчы ў ААТ «Гастэлаўскае», што пад Менскам, перадае ягоная прэс-служба.

Аляксандр Лукашэнка на полі.
Фота: president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка сёння, 8 жніўня, сустракаецца з працоўнымі ААТ «Гастэлаўскае». На сустрэчы пільную ўвагу ён надаў зерневым культурам. У прыватнасці, рапсу.

«Нам патрэбная прапаганда рапсавага алею. Чаму нам сёння выгадна рапс апрацоўваць? Таму што зразумелі, што рапс – гэта лек, асабліва ў нас».

Фота: president.gov.by

Кіраўнік краіны наракае, што ў Беларусі людзі забылі пра карысць рапсу і ўжываюць сланечнікавы алей. А між іншым, паводле Лукашэнкі, рапс даказаў сваю эфектыўнасць і пры COVID-19.

«Таму трэба вяртацца да свайго і алей рапсу спажываць проста як лек, трэба людзей да гэтага прывучыць. Трэба адмаўляцца ад гэтага імпарту. Трэба спажываць сваё, калі мы хочам быць здаровымі».

Паралельна Лукашэнка даў задачы па колькасці ўраджаю зерневых культураў. Больш за ўсё будзе вырошчвацца каласавых зерневых (8,2 – 8,3 млн тонаў). На другім месцы – кукуруза і 1,5 млн тонаў. А рапс – на апошнім месцы з 800 тысячамі тонамі.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў