Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка СТВ і заявіў, што на канале з'явілася шмат «разумных і патрыятычных» твараў


Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў кандыдатуру новага генеральнага дырэктара «Сталічнага тэлебачання». Ім стаў Кіріл Казакоў, піша БелТА.

«Так здарылася, што я асабіста ўбачыў вас у справе. Канал вельмі падцягнуўся. Я, прыкладам, ужо амаль не бачу розніцы паміж СТВ і, як у нас прынята казаць, асноўнымі каналамі. Хаця ў вас таксама адзін з асноўных каналаў», – адзначыў Лукашэнка.

Таксама ён падкрэсліў, што на СТВ зʼявілася шмат новых твараў, «разумных і патрыятычных».

У чэрвені 2020-га былы кіраўнік СТВ Ігар Луцкі ўзначаліў Мінінстэрства інфармацыі. Казакоў быў ягоным намеснікам, таму часова выконваў абавязкі генеральнага дырэктара.

Казакову 43 гады. Ён шмат гадоў вёў праграму «Зона Х», узначальваў канал «Беларусь-24», што арыентуецца на міжнародную аўдыторыю. Менавіта пры ім ў эфіры СТВ сталі часцей з’яўляцца аглядальнікі Рыгор Азаронак, Яўген Пуставы і Андрэй Мукавозчык.

Стужка навінаў