Лукашэнка: Мы прымаем самыя рашучыя меры па ўмацаванні ваеннай бяспекі


Аляксандр Лукашэнка, 3 ліпеня 2018 года. Скрыншот з відэа "Беларусь-1"

Беларусы могуць быць упэўненыя ў гатоўнасці дзяржавы адстаяць суверэнітэт і незалежнасць краіны. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас свайго выступу на парадзе ў афіцыйны Дзень Незалежнасці 3 ліпеня.

У сваёй кароткай прамове Лукашэнка адзначыў, што сёння ў свеце неспакойна. У ваенных канфліктах і тэрактах гінуць людзі, гэтак і не ўдалося «аднавіць сусветнай баланс, які быў згублены ў канцы мінулага стагоддзя».

«У гэтых умовах Беларусь выступае з ініцыятывай маштабнага міжнароднага дыялогу, накіраванага на ўмацаванне архітэктуры міжнароднай бяспекі», – адзначыў ён.

Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь сёння будуе Саюзная дзяржава з Расеяй, пашырае супрацу з Кітаем і развівае дыялог з краінамі Захаду «на прынцыпах узаемнай павагі». Але пры гэтым Беларусь прымае «самыя рашучыя меры па ўмацаванні ваеннай бяспекі». Акрамя развіцця сваіх Узброеных сіл, «на належным узроўні падтрымліваецца баегатоўнасць рэгіянальнай групоўкі войскаў, а таксама развіваецца супраца ў рамках АДКБ.

«Сёння кожны беларус можа быць упэўнены ў гатоўнасці дзяржавы адстаяць наш суверэнітэт і незалежнасць», – заявіў Лукашэнка.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары