Лукашэнка: «Мы не павінны глядзець на NATO як на ворагаў»


Лідар Беларусі падтрымлівае стварэнне адносінаў узаемапавагі з NATO. «Тры дзяржавы, якія мяжуюць з Беларуссю, зʼяўляюцца сябрамі Паўночнаатлантычнага Альянсу. А Украіна моцна імкнецца туды… Таму варта наладжваць адносіны ўзаемапавагі з NATO, якія ўрэшце ўмацоўвалі б бяспеку нашай краіны. Мы з імі павінны размаўляць. Мы не павінны на іх глядзець як на ворагаў», – цытуе БелТА словы кіраўніка краіны.

Гэтае выказванне – рэакцыя кіраўніцтва Беларусі на бягучы стан расейска-беларускіх адносінаў ды іх перспектыву, лічыць Андрэй Паротнікаў, кіраўнік праекту «Belarus Security Blog».

Паротнікаў адзначае, што адначасова Лукашэнка раскрытыкаваў стан еўразійскай інтэграцыі: «Лукашэнка таксама сказаў, што працэс еўразійскай інтэграцыі дэградуе, паварочвае назад. Гэта за апошні тыдзень другое такое выказванне ў бок еўразійскіх структур».

«Аднак для таго, каб сапраўды развіваць дыялог з NATO, трэба палепшыць адносіны з Літвою, ЗША і Польшчаю, бо ў гэтай арганізацыі кансэнсусны прынцып прыняцця рашэнняў», – адзначыў Паротнікаў.

Аляксандр Гелагаеў, belsat.eu

Стужка навінаў