Лукашэнка: «Мы на фронце. Не вытрымаем – трэба будзе ісці ў склад якой-небудзь дзяржавы»


Аляксандр Лукашэнка заявіў, што калі Беларусь не вырашыць эканамічныя праблемы, то можа пазбавіцца незалежнасці або стаць удзельніцай узброенага канфлікту.

«Прыйшлі на планёреку, намецілі зрабіць – гэта трэба зрабіць. Прычына адна невыканання – смерць. Мы на фронце. Калі мы не вытрымаем гэтыя гады, правалімся – значыць, трэба будзе або ў склад якой-небудзь дзяржавы ісці, або аб нас проста будуць выціраць ногі. Ці, не дай бог, развяжуць у Беларусі вайну, як ва Украіне», – заявіў Лукашэнка на нарадзе 22 чэрвеня ў Шклоўскім раёне.

Падчас працоўнага візіту Лукашэнка рэзка раскрытыкаваў працу мясцовых чыноўнікаў і наогул сітуацыю ў аграсектары. «Хочаце – шыхтам хадзіце, хочаце – бярыце пісталеты і наводзьце тут парадак», – заявіў ён чыноўнікам.

Трэба адзначыць, што гэтыя цытаты не трапілі ў ранейшыя паведамленні БелТА з гэтай нарады, а таксама агляд прэс-службы Лукашэнкі. Затое гэтыя словы можна знайсці ў рэпартаж АНТ.

Нагадаем, учора ў Шклоўскім раёне Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу за 2 гады давесці сярэдні заробак у аграрным сектары Беларусі да Br 1 тыс. Таксама ён загадаў навесці «жалезную дысцыпліну» ў аграрным сектары. «Караць трэба за справу – дрэнную працу, невыкананне тэхналогіяў, не дай бог супрацьпраўныя дзеянні. Мусіць быць жалезная дысцыпліна. Усё павінна быць выбудавана», – падкрэсліў ён.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў