«Лукашэнка мусіў выступіць хаця б са спачуваннямі»


Ці мусіць Лукашэнка выказаць спачуванні ахвярам крывавага салюту?

«Ён у нас адзін арганізатар, гэта ягоныя гульні, ягоны парад, ягоны салют»Ці мусіць Лукашэнка выказаць спачуванні ахвярам трагедыі 3 ліпеня? Як вы лічыце?

Opublikowany przez «Белсат» Piątek, 5 lipca 2019

Як менчукі ставяцца да таго, што кіраўнік краіны ніяк не пракаментаваў выбух на салюце 3 ліпеня.

У Менску на Дзень Незалежнасці, 3 ліпеня, падчас салюту адбыўся выбух. У выніку адна жанчына загінула, 9 чалавек былі параненыя. Следчы камітэт завёў крымінальную справу. Дагэтуль Аляксандр Лукашэнка ніяк не пракаментаваў здарэнне. Карэспандэнты Belsat.eu выйшлі на вуліцы Менску і спыталі ў людзей, ці мусіць Лукашэнка выказаць спачуванні ахвярам крывавага салюту?

– Другі раз у нас адбываецца надзвычайнае здарэнне [на Дзень Незалежнасці. – Belsat.eu]. І праверкі, і не праверкі – гэта проста нейкая безадказнасць. А тое, што прэзідэнт не выступіў, – проста дзіўна, шчыра кажучы.

– Я думаю, што не. Ну, па-першае, гэта справа прафесіяналаў, і кожны мусіць адказваць за сваю справу, за сваю зону адказнасці. Лукашэнка – прэзідэнт, і ён мусіць адказваць за сваю ролю. А за гэта, тое, што адбылося 3 ліпеня, – мусяць адказваць адпаведныя органы.

– Я думаю, не. Ну, навошта? Не, ён жа адказваў за тое, што запускаюць салюты, і як запускаюць. Там былі пэўныя асобы, адказныя за гэта.

– Прынамсі выступіць ад імя арганізатараў. Бо, як мы ўсе ведаем, ён у нас адзін арганізатар, гэта ягоныя гульні, ягоны парад, ягоны салют, і г. д. Выступіць хаця б са спачуваннямі, выказаць нейкія пачуцці свае, эмоцыі.

– Крыху напружвае ягоная незацікаўленасць. Бо лічыцца, што ў прэзідэнта шмат справаў. Слушна. Шмат розных сустрэчаў, дамоваў. Але ж гэта вельмі істотна, гэта надзённае, калі гаворка ідзе пра беларускі народ – для яго гэта мусіць быць першачарговае.

Глядзі таксама
Каментары