Лукашэнка – міністру: Той, хто заслугоўвае па мазгаўні або па мордзе, павінен атрымаць


Юры Караеў. Фота: Анжаліка Васілеўская, TUT.BY

Кіраўнік Беларусі распавёў Юрыю Караеву, якім трэба быць міністрам унутраных справаў.

Аляксандр Лукашэнка прызначыў сёння, 11 чэрвеня, новага міністра ўнутраных справаў – ім стаў Юрый Караеў, які раней займаў пасаду намесніка міністра – камандуючага ўнутранымі войскамі. Кіраўнік краіны таксама даў некалькі парадаў міністру.

Па-першае, Лукашэнка сказаў, што важна звярнуць увагу на пытанні дысцыпліны ў органах унутраных спраў.

«Скажам шчыра, міліцыю трэба трошкі страсянуць у плане дысцыпліны. Ну а для гэтага які патрэбен чалавек – ваенны. Хаця вы адносна ваенны чалавек, вы і міліцыю добра ведаеце. Вы там былі ўнутры, вы бачылі гэтыя праблемы. А наагул, таго, чаго не ведаеце, навучыцеся», – сказаў Лукашэнка, яго цытуе прэс-служба.

Таксама Лукашэнка звярнуў увагу на асабістыя якасці новага міністра.

«Я ўвогуле не люблю нацыянальныя нейкія прыкметы падкрэсліваць, але каўказцы для мяне людзі асаблівыя. Яны і добра да мяне там ставяцца, хоць мяне ні разу, можа быць, не бачылі. Гэта дужыя людзі. І я гэты фактар ​​не скідаю».

Нагадаем, што Юры Караеў нарадзіўся ў Асеціі.

Новы міністр унутраных справаў – хто ён?

Па-другое, Лукашэнка параіў Юрыю Хаджымуратавічу быць цвёрдым, рашучым і паважаць людзей.

«Той, хто заслугоўвае, каб яго падтрымалі і нават п’янага дадому адвезлі – так трэба і зрабіць. Той, хто заслугоўвае па мазгаўні або па мордзе, – павінен атрымаць. Усё павінна быць сумленна і справядліва, – сказаў Аляксандр Лукашэнка. – Гэта ваш прынцып працы. І дысцыпліна. Адзінае, я вас проста прашу: не заседжвацца на месцы тут, у Менску. Больш бывайце ў падраздзяленнях. Абавязкова трэба пабыць ва ўсіх абласных упраўленнях унутраных спраў. Ну і ў гарадах – буйных, раённых».

Таксама па тэме:

ВЯ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары