Лукашэнка – медыкам: Давайце жыць дружна, захаваем краіну


15 снежня Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Магілёў наведаў абласную клінічную больніцу і паглядзеў, як аказваюць дапамогу хворым на каронавірус.

У шпіталі ён наведаў некалькі аддзяленняў, дзе праходзяць лячэнне хворыя на COVID-19, паразмаўляў з медыкамі, якія працуюць у «чырвонай зоне». Затым ён сустрэўся з калектывам і пацікавіўся, хто з медыкаў перахварэў каранавірусам. Між іншага Лукашэнка таксама заявіў, што хоча захаваць суверэнітэт Беларусі.

«Я хачу, каб вы разумелі маю пазіцыю, яна нязменная: давайце жыць дружна, захаваем краіну (а мы яе захаваем, чаго б нам гэта ні каштавала, і не для мяне, і не для яго – гэта ўжо для ўнукаў). І гэта мая галоўная задача. Усё будзеце вырашаць вы. Абяцаю вам: усё будзеце вырашаць вы», – падкрэсліў ён.

Hавiны
«Як мінімум да чэрвеня». Беларусь выйшла на пік пнеўманіяў і пратрымаецца на ім паўтара месяца, але гэтым не скончыцца
2020.12.14 13:07

Лукашэнка таксама сказаў медыкам, што не імкнецца ўтрымаць уладу любым коштам, аднак і здаваць краіну, склаўшы рукі, таксама не збіраецца.

«Я нікуды не пабягу, каб вы ведалі. Нікуды. Добра, што час прайшоў, і людзі ўбачылі, хто рваўся да ўлады. Справа не ўва мне. Я часта кажу: я сваё адпрацаваў. Мне шкада, што будзе пасля гэтага», – сказаў ён.

Лукашэнка закрануў таксама тэму пратэстных настрояў сярод медыкаў. Ён выказаў упэўненасць, што дактарам няма часу «бадзяцца па вуліцах».

«Доктару некалі бадзяцца па вуліцах. Доктар павінен лячыць. Ёсць у вас прэтэнзіі да ўлады – я да вас прыехаў, выказвайце прэтэнзіі. Вы – мае выбарцы, выказвайце прэтэнзіі», – звярнуўся Лукашэнка да медыкаў (цытата zviazda.by).

  • Апошнім часам Лукашэнка перастаў называць каронавірус псіхозам. Цяпер для яго гэта прыярытэтная тэма. 14 снежня Лукашэнка пабываў у 4-й ГКБ Менску: параіў не ператрымліваць хворых у медычных установах, калі яны ідуць на папраўку, а таксама заявіў, што прышчэпліваць беларусаў ад COVID-19 будуць расейскай вакцынай. Не выключана, што з часам краіна наладзіць вытворчасць уласнага прэпарату. Паводле Лукашэнкі, на стварэнне беларускай вакцыны ад каронавіруса спатрэбіцца 5 млн рублёў.
  • Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч заявіў, Беларусь выйшла на пік захворвання пнеўманіяй і пратрымаецца на ім мінімум паўтара месяца. Ён таксама заўважыў, што пандэмія не скончыцца заўтра: другая хваля пачне спадаць толькі да лета.

ДР belsat.eu

 

Стужка навінаў