Лукашэнка марыць пабудаваць у Беларусі дзве дарогі


Лукашэнка на сустрэчы з Цзінь Лі Цюнем.
Фота: president.gov.by

Беларусь пачынае супрацу з Азіяцкім банкам інфраструктурных інвестыцыяў з будаўніцтва дарогаў. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў 5 верасня на сустрэчы з прэзідэнтам гэтага банку Цзінь Лі Цюнем, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка Беларусі.

Лукашэнка адзначыў, што бакі пачынаюць супрацу з «белага аркуша», і падзякаваў Цзінь Лі Цюню за намер працаваць інвеставаць сродкі ў беларускія дарогі.

Аб’ектыў
Дарога-прывід у Глыбокім: насамрэч няма, а на паперы не толькі ёсць, але і некалькі разоў адрамантаваная
2019.07.30 21:51

Кіраўнік Беларусі заявіў, што краіна робіцца важным напрамкам з прычыны развіцця сувязяў паміж Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёнам, Кітаем і Заходняй Еўропай. Таму для магчымай супрацы на бліжэйшую перспектыву ён прапанаваў заняцца будаўніцтвам дарогі Лепель – Полацк на поўначы і Гомель – Берасце на поўдні.

«Вось дзве дарогі, якія я асабіста мару пабудаваць у бліжэйшы час», – адзначыў Лукашэнка і дадаў, што АБІІ ўжо гатовы падтрымаць будаўніцтва дарогі на Полацк.

Гатовы ён таксама «пагаварыць і выбраць лепшы варыянт» адносна другой дарогі.

Аб’ектыў
Берасцейцы зноў змагаюцца за свой горад: узяліся за рамонт дарог
2019.05.22 22:16

Таксама кіраўнік Беларусі разлічвае, што банк можа «укласціся» у інфраструктуру Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень». Разлічвае ён і на дапамогу ў сферах энергетыкі, водаадвядзення, рэнавацыі жылых будынкаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў