Лукашэнка: «Майданутых» у нас хапае


Падчас выступу перад калектывам «Беларуськалія» Аляксандр Лукашэнка заявіў, што беларускі народ не мусіць дапусціць кіравання з-за мяжы.

«Я не прыехаў вас прасіць, каб вы кагосьці падтрымалі, у тым ліку дзейнага прэзідэнта – гэта вашая справа. Як хочаце, так і паступайце. Але памятайце галоўнае: намі не павінны кіраваць з-за мяжы, мы павінны жыць уласным розумам, – цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба. – Калі вы за, тады мы будзем абараняць сваю краіну і нашых дзяцей, калі супраць, то шукайце іншага прэзідэнта».

Ён таксама заявіў, што ўлада будзе рабіць усё, каб не дапусціць у краіне Майдане.

«Ліміт рэвалюцыяў вычарпалі, больш за тое – у нас рэвалюцыянераў няма. А вось «майданутых» у нас хапае. Але майдан нам не патрэбны: мы бачым, да чаго гэта прыводзіць – да разбурэння краіны, – адзначыў Лукашэнка. – Камусьці з боку гэта трэба: нахіліць, аслабіць, разгайдаць, а потым прымусіць рабіць тое, што яны захочуць».

Лукашэнка перакананы, што падзяліць беларускі народ ужо не атрымаецца: «Мы за 25 гадоў ужо паспрабавалі, што такое свая дзяржаву, свой кавалак зямлі. Мы з галавой сябруем, разумеючы, што гэты кавалак зямлі ўжо не столькі нам належыць, колькі нашым дзецям. Мы тут адзіныя: гэты кавалак зямлі павінен застацца нашым дзецям».

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў