Лукашэнка: «Майданаў у Беларусі не будзе»


Аляксандр Лукашэнка сустрэўся са старшынёй КДБ Валерыем Вакульчыкам і выказаўся наконт апошніх падзеяў у краіне. Пра гэта піша БелТА.

Лукашэнка заявіў, што ведае «адкуль вятры дзьмуць на нашу беларускую зямлю». «На жаль, не з таго боку, адкуль хацелася б. Але мы гатовыя да любых вятрах», – сказаў ён.

«Дзяржаўная бяспека – аснова асноў. І Камітэту дзяржаўнай бяспекі ў гэтым плане належыць разам з прэзідэнтам галоўная роля па абароне незалежнасці і суверэнітэту нашай дзяржавы. Мы абсалютна ведаем мэты, якія пераследуюць тут асобныя ветрадуі. Гэтыя мэты нам ясныя: зладзіць нам майданчык напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў або ў дзень прэзідэнцкіх выбараў. Так яны планавалі. Хачу на гэтай сустрэчы вас папярэдзіць і ўсіх, хто нас пачуе, усіх гэтых «майданутых» хачу папярэдзіць, што майданаў у Беларусі не будзе», – падкрэсліў Лукашэнка.

Аб’ектыў
Тысячы ў чэргах, што хочуць пераменаў: «Адным словам – на-да-ку-чыў»
2020.05.31 21:31

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў