Лукашэнка: людзі хочуць есці кожны дзень


Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе 2 красавіка раскрытыкаваў невыкананне патрабаванняў да росту заробкаў. Больш за тое, заявіў ён, яны яшчэ выплачваюцца несвоечасва.

«І гэта адказнасць прэм’ер-міністра і першага віцэ-прэмʼера», – заўважыў Лукашэнка, паведамілі ў яго прэс-службе.

Аб’ектыў
Прыбыткі выраслі, павялічылася і інфляцыя
2019.03.16 20:35

У 2018 годзе толькі 10 з 128 раёнаў і гарадоў мелі заробак, вышэйшы за сярэдні па краіне. У Магілёўскай вобласці няма ніводнага такога раёну або гораду. За першыя два месяцы 2019 года сітуацыя істотна не змянілася.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што тэма занятасці і своечасовай выплаты заробкаў знаходзіцца пад яго асаблівым кантролем.

«І сваіх жорсткіх установак у гэтым пытанні я мяняць не збіраюся, бо людзі хочуць кожны дзень есці і ў нешта апрануць дзяцей, каб адправіць у школу і ў дзіцячы сад», – сказаў ён.

Hавiны
У Беларусі павысяць заробкі бюджэтнікам
2019.04.02 13:55

Нагадаем, што ў сакавіку старшыням Віцебскага аблвыканкаму Мікалаю Шарснёву і Магілёўскага аблвыканкаму Уладзіміру Даманеўскаму была аб’яўленая вымова за невыкананне даручэння пра своечасовую выплату заробкаў. Уладзімір Даманеўскі быў неўзабаве звольнены пасля скандалу з каровамі ў Шклоўскім раёне.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў