Лукашэнка: літасці за карупцыю нікому не будзе


Пра гэта кіраўнік Беларусі заявіў на нарадзе, дзе прыняў кадравыя рашэнні.

«Вы ведаеце, чым займацца і як. Прынцыповасць, сумленнасць, шчырасць. І недапушчальнасць рознага роду супрацьпраўных дзеянняў. Не дай бог карупцыя ці яшчэ штосьці. На злобу дня – вы бачыце, што адбываецца ў краіне. Літасці ў гэтых адносінах нікому не будзе. Гэта датычыць усяго кіроўнага складу», – заявіў ён.

Чытайце таксама:

Па Беларусі пракацілася хваля карупцыйных справаў, у якія замяшана шмат чыноўнікаў і нават «правая рука» Лукашэнкі. Кіраўнік Беларусі на пачатку чэрвеня анансаваў новыя гучныя карупцыйныя справы.

Барацьбе Лукашэнкі з карупцыяй ужо больш за 24 гады. За чвэрць стагоддзя пры нібыта няспынным змаганні яна не толькі не знікла, а расквітнела. Карупцыянераў, як выяўляецца, у краіне не адзінкі, а цэлыя кланы. Некаторыя з іх сядаюць у турму, хутка выходзяць і нават атрымліваюць новыя пасады.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў