Лукашэнка лічыць, што цана на газ для Беларусі несправядлівая


«Што да прыроднага газу, то сёння ў Еўропе (і гэта мне сказаў не наш міністр, а буйны расейскі прадпрымальнік – Сечын) газ каштуе менш $ 110. Гэта там – у Еўропе – на біржах. Значыць, у нас ён каштуе да $ 90. Калі браць сусветную цану», – заявіў кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што кошты на газ прывязваюцца да коштаў на нафту. На яго думку калі нафта таннее, то адпаведна таннее і газ.

«Таму $ 127 – сёння ўжо ў свеце такіх коштаў няма», – упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

Hавiны
«Газпром» падпісаў пратакол пра экспарт газу ў Беларусь
2020.02.14 13:49

Перад сустрэчай з амбасадарам, Аляксандр Лукашэнка правёў размову з Уладзімірам Пуціным. Кіраўнікі краінаў абмяркавалі нафтавае пытанне. Лукашэнка распавёў, што па выніках размовы Пуцін прапанаваў палічыць, колькі Беларусь можа страціць ад нафтагазавага манеўру ў Расеі ў 2020 годзе адносна ўзроўню 2019-га.

«Калі мы атрымлівалі ў мінулым годзе ад мыта $ 1 млрд, уявім, а ў гэтым годзе за кошт зніжэння гэтага самага мыта (яно ж увесь час зніжаецца) атрымаем $ 700 млн. Ён сказаў: мы $ 300 млн кампенсуем. У тым ліку за кошт прэміяў кампаніям», – заявіў Лукашэнка.

Лукашэнка лічыць, што пытанне пастаўкі і коштаў на нафту вырашанае. Цяпер кіраўнік Беларусі падчас размовы з чыноўнікамі адзначыў, што неабходна вырашыць і пытанне цаны на газ.

СК belsat.eu

Стужка навінаў