Лукашэнка лічыць, што пытанне з генсакратаром АДКБ вырашана


Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў кароткім каментары журналістам на саміце ЕўраЗЭС і СНД у Санкт-Пецярбургу заявіў, што новым генеральным сакратаром АДКБ стане прадстаўнік Беларусі.

«Беларускі прадстаўнік будзе [генеральным сакратаром АДКБ] / Як калісьці Нурсултан Абішавіч (прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў) і прасіў», – паведаміў Лукашэнка, адзначае TUT.BY.

6 снежня ў Санкт-Пецярбургу, разам з пасяджэннем кіраўнікоў краін ЕАЭС планавалася правядзенне і саміту АДКБ. Аднак за некалькі дзён да прызначанай даты яго адмянілі. Бакі па-рознаму каментуюць прычыну пераносу мерапрыемства. Гэтак Крэмль заявіў, што адмена саміту адбылася па просьбе Арменіі, якая рыхтуецца да выбараў. У Арменіі – што перанесці саміт АДКБ прапанаваў прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін.

Былы генеральны сакратар АДКБ Юрый Хачатур быў зняты з гэтай пасады па ініцыятыве армянскага боку. 8 лістапада лідары краін АДКБ не змаглі дамовіцца пра тое, хто стане новым генсекам на саміце ў Астане.

«У нас па статуце, паводле алфавіту наступнай пасля Арменіі ідзе Беларусь. Вядома, Арменія жадае працягнуць. Усе кіраўнікі дзяржаваў сказалі, што застаецца адзін год, але прадстаўнік Ерэвану не паспее аб’ехаць нават краіны. Таму нам патрэбны нармальны дзеючы генеральны сакратар наступны, ад беларускага боку», – растлумачыў прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў.

Аб’ектыў
Беларусь парушае Статут АДКБ, прадаючы ўзбраенні Азербайджану
2018.11.20 21:10

СК, belsat.eu

Стужка навінаў