Лукашэнка лічыць, што па захворваннях на COVID-19 Менск выйшаў на плато, але будзе другая хваля


Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас нарады па актуальных сацыяльна-эканамічных і палітычных пытаннях закрануў сітуацыю з каронавірусам. На думку Лукашэнкі, вірус саслабеў і яго вірулентнасць ужо не тая, што была раней, піша прэсавая служба кіраўніка краіны.

Аляксандр Лукашэнка падчас нарады па сацыяльна-эканамічных і палітычных пытаннях выказаў меркаванне, што ў Віцебску сітуацыя з каронавірусам стабілізуецца. Праз месяц, паводле словаў кіраўніка краіны, з захворваннямі ўдасца справіцца. Аналагічная сітуацыя, па словах Лукашэнкі, назіраецца і ў Менску.

«Калі так, то ў нас застануцца толькі дзве вобласці – Берасцейская і Гомельская, – якія мы павінныя кантраляваць. Яны пазней за ўсіх увайшлі ў гэты працэс, і адмыслоўцы кажуць, што яны пазней за ўсіх і выйдуць, на тыдзень дзесьці», – сказаў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка распавёў, што кожны дзень раніцай і вечарам цікавіцца адпаведнымі пытаннямі і праблемамі.

«Цяжкіх менш стала. Мабыць, вірус усё ж аслабеў ужо, вірулентнасць яго ўжо не тая. Але пры гэтым мы павінныя трымаць у розуме другую хвалю. Ніхто не даказаў, што яна будзе, але мы павінныя да гэтага рыхтавацца. І ніхто не ведае, калі яна прыйдзе. Калі зімой і восенню, то дай Бог, каб мы сур’ёзна змаглі падрыхтавацца да гэтага. Можа гэтая бяда нас міне. Тым не менш, расслабляцца нельга», – падкрэсліў беларускі кіраўнік.

Hавiны
Парад ва ўмовах каронавіруса: з якімі наступствамі сутыкнулася Беларусь?
2020.05.25 11:23

СК belsat.eu

Стужка навінаў