Лукашэнка лічыць, што Беларусь гатова ўступіць у Еўразвяз


Падчас наведвання Акадэміі кіравання пры прэзідэнце, Аляксандр Лукашэнка ў сваёй прамове закрануў шэраг пытанняў. Акрамя іншага ён распавёў пра стасункі Беларусі з Еўразвязам і нават пра ўступленне ў ЕЗ, пра гэта піша прэсавая служба кіраўніка краіны.

«Ніколі пра гэта ні я, ні мой урад не думалі і мэты такой не ставілі. Але раз задаюць такое пытанне, значыць яно ў іх недзе сфармаванае недзе. Сапраўды, калі б мы ўступілі сёння ў Еўразвяз, яны б з намі наагул ніякіх праблем не мелі», – выказаў меркаванне Аляксандр Лукашэнка.

Паводле словаў кіраўніка Беларусі, наша краіна цалкам гатовая да ўступлення ў ЕЗ. На яго думку ніякіх перашкодаў дзеля гэтага няма. Нават смяротнае пакаранне не з’яўляецца барʼерам.

«Народ прагаласуе – адменім. У нас рэферэндум прайшоў. Вы думаеце мне ў радасць гэтая смяротнае пакаранне, што я падпісваю, і пасля мяне расстрэльваюць чалавека, груба кажучы? Ды сто гадоў гэта мне трэба! Але так прагаласаваў народ і гэта па Канстытуцыі паўнамоцтва прэзідэнта ў любой краіне, дзе існуе смяротнае пакаранне», – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Абноўлена
Еўразвяз падрыхтаваў дамову пра танныя візы для беларусаў
2019.09.20 11:18

Еўразвяз і міжнародная супольнасць неаднойчы заклікалі афіцыйны Менск адмовіцца ад смяротнага пакарання. Гэтак у заяве прадстаўнікоў ЕЗ, што была агучана 10 кастрычніка, у Дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання, адзначаецца, што некаторыя дзяржавы-чальцы Рады Еўропы яшчэ не далучыліся да Пратаколаў № 6 і 13 да Еўрапейскай канвенцыі аб правах чалавека і павінны зрабіць гэта неадкладна. Сярод гэтых дзяржаваў – Беларусь.

ВІДЭА
Еўразвяз зноў заклікаў Беларусь да адмены смяротнага пакарання
2019.10.10 11:41

Акрамя таго на Захадзе надалей крытыкуюць афіцыйныя ўлады нашай краіны за невыкананне правоў чалавека. Тым не менш цягам бягучага году стасункі з ЕЗ істотна пацяплелі. Міністр замежных справаў Уладзімір Макей нават анансаваў «паўнавартасны візіт» Лукашэнкі ў Еўразвяз. Верагодна, што кіраўнік Беларусі накіруецца ў Аўстрыю.

Hавiны
Зянон Пазняк: У іх нічога не атрымаецца. Саюзная дзяржава – фальшыўка
2019.09.30 14:26

Пры гэтым афіцыйны Менск вядзе перамовы з Масквой у справе інтэграцыі. Ведамствы краіны падрыхтавалі дарожную мапу інтэграцыі, якая мае быць падпісаная 8 снежня.

Аб’ектыў
Усходняму партнёрству – 10 гадоў. Ці Беларусь наблізілася да Еўразвязу?
2019.10.04 23:18

СК belsat.eu

Стужка навінаў