«Я павінен быў узначаліць працу ў фармаванні парламенту». Лукашэнка выступае перад дэпутатамі


Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сустракаецца з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў і чальцамі Савету Рэспублікі шостага і новага сёмага скліканняў у Палацы Незалежнасці. Недзяржаўных медыяў на сустрэчы няма.

У пачатку сустрэчы з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў і чальцамі Савету Рэспублікі Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што лічыць сімвалічным правядзенне парламенцкіх выбараў у 25-годдзе Канстытуцыі, піша БелТА.

«Чарговыя парламенцкія выбары прайшлі ў адкрытай канкурэнтнай барацьбе. Прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат было нават больш, чым у мінулую кампанію», – сказаў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка выступае перад дэпутатамі. Фота http://president.gov.by

Раней новаабраны дэпутат Палаты прадстаўнікоў Генадзь Давыдзька сказаў, што падчас сустрэчы з кіраўніком краіны з вуснаў апошняга прагучыць гістарычная заява. Пакуль Лукашэнка распавёў, як ён фармаваў парламент, кажучы, што не жадае, каб паўтарылася гісторыя з мінулых часоў, калі дэпутаты маглі аб’явіць прэзідэнту імпічмент.

«Я, як адказны за дзейнасць галінаў улады паводле Канстытуцыі, павінен быў узначаліць працу па фармаванні нашага парламенту. І натуральна, я перажываў, каб наш парламент быў працаздольным. Каб я ніколі больш не перажываў тое, што было ў сярэдзіне 90-х. Таму я казаў гэта напярэдадні выбараў: так, мы будзем падтрымліваць канструктыўных людзей. Парламент павінен быць зрэзам грамадства па вертыкалі», – сказаў Лукашэнка.

Hавiны
Што Палата прадстаўнікоў дала беларусам за тры гады?
2019.11.27 17:32

СК belsat.eu

Стужка навінаў