Лукашэнка: «Коля мой ніколі, напэўна, не будзе прэзідэнтам»


Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю ўкраінскаму журналісту Дзмітрыю Гардону распавёў пра характар і погляды свайго малодшага сына Мікалая.

Лукашэнка заявіў, што Мікалай – «апазіцыйна настроены чалавек». Паводле ягоных словаў, малодшы сын «вельмі крытыкуе, калі мы недзе няправільна паступаем». У прыватнасці, у Мікалая няпростыя стасункі з прэс-сакратаркай Лукашэнкі Наталляй Эйсмант.

«О-о, раскажы калі-небудзь, – звярнуўся ён да Эйсмант, – Яна баіцца з ім размаўляць па тэлефоне! Ёй са мною прасцей пагаварыць, чым з Колем. І прытым па сутнасці».

«Коля – гэта крэмень. Гэта як бацька. А старэйшы і сярэдні – яны вельмі мяккія, прыстойныя вельмі людзі. І Коля для іх – гэта роднае, як і для Колі гэтыя дзеці. Мне ў гэтым плане пашанцавала, і ніколі не было нейкіх рознагалоссяў», – распавёў ён.

Паводле словаў Лукашэнкі, «Коля – асаблівы дзіця, такіх у свеце больш няма».

«Да майго шчасця, Гасподзь надзяліў яго, ну, напэўна, нармальнымі мазгамі. Ён спартовец добры. Ён цудоўна грае на піяніна, музычную школу заканчвае сёлета. Прытым адказна гэта робіць. Ён вонкава такі… Метр дзевяноста два, па-мойму, ужо… ён ужо на тры-чатыры сантыметра, пяць нават, вышэйшы за мяне. Дзякуй Госпаду, у яго няма гэтай маніі велічы. Ён дапаможа, ён там паднясе, падтрымае».

– Вы рыхтуеце Колю ў пераемнікі?

– Не, не, Коля мой ніколі, напэўна, не будзе прэзідэнтам.

– І вы не хацелі б, каб ён стаў?

– Не я не жадаю. Слухай, ну ў нас часам заходзяць размовы. Пішуць жа ўсюды, пішуць, таму заходзяць размовы. Сярэдні ў мяне спортам займаўся і займаецца. Старэйшы цяпер у Нацыянальным алімпійскім камітэце займаецца. Ён жа і памочнік прэзідэнта…

«А Коля… Асабліва паездзіў са мной у гэты час, у перадвыбарчую кампанію. Пабываў са мной на сустрэчах з актывам. Я ж з натоўпам асабліва не сустракаўся з людзьмі, а з актывам. Я заўважыў: ён іншым стаў дзіцём. Ён пасталеў, ён убачыў увесь гэты бруд. Ні ў якім разе!» – заявіў Лукашэнка.

Hавiны
Лукашэнка пра Ціханоўскую: Мне яе проста шкада
2020.08.06 23:32

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў