Лукашэнка кажа, што журналісты памыляюцца, калі пішуць пра ягоны «гераізм» падчас уборачнай


Аляксандр Лукашэнка кажа, што ўборка ўраджаю – гэта пытанне харчовай бяспекі Беларусі, але ніякага «гераізму» тут няма. 

«Я ўважліва адсочваю тое, пра што пішуць у розных сродках масавай інфармацыі. Памылка журналістаў складаецца ў тым, што яны ўсюды пішуць пра нейкі гераізме на ўборцы ўраджаю, у тым ліку прэзідэнта. Ніякага гераізму на ўборцы няма. Гэта спрошчаны падыход да таго, што раблю я і ўсё тысячы людзей, якія сёння занятыя ў тым ліку ўборкай. Гаворка ідзе выключна аб харчовай бяспекі нашай краіны», – заявіў ён на нарадзе.

«Калі людзі будуць накормлены, калі кожны будзе мець, па-народнаму кажучы, кавалак хлеба на стале кожны дзень, тады і ў краіне будзе мір і парадак. А калі гэтага кавалка хлеба не будзе і да яго чагосьці, вось тады хіхіканне хутка спыняцца», – цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба.

Нагадаем, дзяржаўная прэса актыўна асвятляла працоўныя паездкі Лукашэнкі ў рэгіёны падчас уборачнай. На мінулым тыдні Лукашэнка асабіста ездзіў на камбайне разам са сваім малодшым сынам Мікалаем (канал «Беларусь-1» паведамляў, што Коля Лукашэнка намалаціў тады 5 тон збожжа). Аляксандр Лукашэнка вучыў журналістаў прэзідэнцкага пулу працаваць з сярпом, а таксама назіраў за ўборкаў збожжа з верталёту.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў