Лукашэнка кажа пра больш за сотню затрыманняў за пастаўкі запчастак


Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас візіту ў Баранавічы 22 сакавіка заявіў пра больш як сотню затрыманняў у справе аб пастаўках запасных частак. Такая інфармацыя прагучала ў эфіры тэлеканалу «Беларусь 1».

Паводле Лукашэнкі, затрыманыя пасярэднікі «па нейкіх падшыпніках». Ён адзначыў, што, як зачапілі адно звяно, «па ўсёй краіне пакацілася».

«А людзі не маўчаць. Людзі прыходзяць і здаюць усіх з трыбухамі», – заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аб’ектыў
Лукашэнка ў Баранавічах: прадпрыемствам – больш зарабляць, чыноўнікам – утрымліваць цэны
2019.03.22 21:26

Раней інфармацыі пра буйныя затрыманні ў сферы закупаў запчастак не было. Толькі ў канцы лістапада 2018 года Камітэт дзяржкантролю паведаміў, што адно з камунальных прадпрыемстваў Гомельскай вобласці, закупаючы імпартныя запчасткі ў рэгіянальных пастаўшчыкоў, паралельна набывала іх жа ў пяці падкантрольных ІП па цане ў некалькі разоў большай за іх сапраўдны кошт. Гэтыя прадпрымальнікі набывалі запчасткі ў тых жа пастаўшчыкоў, а тавар наўпрост ішоў са складу рэгіянальнага пастаўшчыка на склад камунальнага прадпрыемства.

Часам гандлёвая надбаўка пасярэднікаў да цаны рэгіянальнага пастаўшчыка дасягала 800 %. Схема дзеяла цягам 2016-2018 гадоў.

Hавiны
Лукашэнка выйшаў да жыхароў Баранавічаў. Яны пыталіся яго пра курыцу
2019.03.22 20:26

За пастаўленыя запчасткі прадпрыемства наўпрост ІП грошы не пералічвала. Сродкі паступалі на іх рахункі ад суб’ектаў, якім прадпрыемства аказвала камунальныя паслугі. Пасля грошы размяркоўваліся паміж дырэктарам прадпрыемства і іншымі зацікаўленымі асобамі.

У выніку закупак запчастак па завышаным кошце прадпрыемству нанесеная шкода большая за 500 тыс. рублёў. Па гэтых фактах была распачатая крымінальная справа паводле ч. 4 арт. 210 КК. У ёй падазраванымі прызналі 8 чалавек. Дваіх з іх (уключаючы дырэктара прадпрыемства) заключылі пад варту.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў